Знаменка (горад)
Знаменка | |||||
укр. Знам’янка | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1869 | ||||
Горад з: | 1938 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Кіраваградзкая | ||||
Плошча: | 14,8 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 22 770 чал. (2018)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1538,51 чал./км² (2018) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы – 87.7% расейцы – 3.3% беларусы – 0.3% малдаване – 0.3% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-5233 | ||||
Паштовы індэкс: | 27400 | ||||
КОАТУУ: | 3510600000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°42′49″ пн. ш. 32°40′24″ у. д. / 48.71361° пн. ш. 32.67333° у. д.Каардынаты: 48°42′49″ пн. ш. 32°40′24″ у. д. / 48.71361° пн. ш. 32.67333° у. д. | ||||
Знаменка на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Знаменка | |||||
![]() | |||||
https://znam.gov.ua/ |
Знаменка (па-ўкраінску: Знам’янка) — места ў Кіраваградзкай вобласьці Ўкраіны. Плошча 14,8 км². Насельніцтва на 1 студзеня 2018 году — 22 770 чал.
Гісторыя
Знаменка была заснавана ў 1869 годзе як чыгуначная станцыя, атрымаўшы назву ад суседняй вёскі, заснаванай у 1730 годзе перасяленцамі з цэнтральнай Расіі (сёння Знаменка Другая). У 1886 г. 143 жыхары. У 1913 годзе тут пражывала каля 6 тысяч чалавек.
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Locomotive_memorial_%2C_Znamianka.jpg/220px-Locomotive_memorial_%2C_Znamianka.jpg)
Пасьля распаду Расейскай імпэрыі і пачатку савецка-ўкраінскай вайны (1917—1921) горад апынуўся пад уладай УНР і Халадноярскай рэспублікі . У 1920 годзе савецкія войскі з трэцяй спробы канчаткова заваявалі горад. За гады Галадамора 1932-1933 і палітычных рэпрэсіяў загінуў не менш як 891 жыхар Знамянкі. З 1938 года мае статус горада.
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/%D0%9F%D0%B0%D0%BC%27%D1%8F%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA_%D1%83_%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D1%8C_90-%D1%80%D1%96%D1%87%D1%87%D0%B0_%D0%93%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%BE%D0%BC%D0%BE%D1%80%D1%83_%2C_%D0%97%D0%BD%D0%B0%D0%BC%27%D1%8F%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%2C_%D0%9A%D1%96%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%B0_%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%8C_%2C_%D0%A3%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%97%D0%BD%D0%B0.jpg/220px-%D0%9F%D0%B0%D0%BC%27%D1%8F%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA_%D1%83_%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D1%8C_90-%D1%80%D1%96%D1%87%D1%87%D0%B0_%D0%93%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%BE%D0%BC%D0%BE%D1%80%D1%83_%2C_%D0%97%D0%BD%D0%B0%D0%BC%27%D1%8F%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%2C_%D0%9A%D1%96%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%B0_%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%8C_%2C_%D0%A3%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%97%D0%BD%D0%B0.jpg)
У Другую Сусветную вайну з 5 жніўня 1941 года да 9 снежня 1943 года горад быў акупаваны нацыстамі.
У 1960-я гады пабудаваны 5-павярховыя жылыя дамы, у 1977 годзе — гарадскі Палац культуры, у 1980-я — 9-павярховыя жылыя дамы.
Падчас вайны на Данбасе (2014-2022 гады) у баявых дзеяннях удзельнічала амаль 1000 знамянчан. 12 загінулі, імем аднаго з іх (Віктара Голага) названа цэнтральная вуліца горада.
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/%D0%A6%D0%B5%D0%BD%D1%82%D1%80_%D0%97%D0%BD%D0%B0%D0%BC%27%D1%8F%D0%BD%D0%BA%D0%B8.jpg/220px-%D0%A6%D0%B5%D0%BD%D1%82%D1%80_%D0%97%D0%BD%D0%B0%D0%BC%27%D1%8F%D0%BD%D0%BA%D0%B8.jpg)
Падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну Знамянка стала прытулкам для некалькіх тысяч уцекачоў з паўднёвага ўсходу краіны.
Насельніцтва
Колькасьць
1938 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|---|
14 600 | 11 198 | 27 393 | 29 336 | 33 828 | 29 412 | 24 255 |
Мова
украінская мова | расейская | армянская | беларуская |
---|---|---|---|
84.10% | 14.78% | 0.42% | 0.15% |