Дзед Талаш
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%B8%D0%BB%D0%B8%D0%B9_%D0%98%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87_%D0%A2%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%88.jpg/220px-%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%B8%D0%BB%D0%B8%D0%B9_%D0%98%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87_%D0%A2%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%88.jpg)
Дзед Талаш, сапр. Васіль Ісакавіч Талаш (1844, Навасёлкі[1], Петрыкаўскі раён — 23 жніўня 1946, Навасёлкі) — удзельнік партыза��скага руху ў польска-савецкай і нямецка-савецкай войнах, народны герой Беларусі, герой аповесьці Якуба Коласа «Дрыгва».
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1919 годзе Васіль Талаш стварае партызанскі атрад, які змагаецца з польскім войскам. Напрыканцы лістапада 1919 году ў Навасёлках спынілася каманда польскіх маракоў, якія па загадзе Пілсудзкага павінны былі пашырыць сваю ваенную флятылію на Прыпяці ў раёне Турава, Петрыкава, Мазыра. Сумесным ударам атрада чырвонаармейцаў, а таксама партызан Васіля Талаша ўсе матросы ў Навасёлках былі зьнішчаны[2].
Пасьля вайны — старшыня Навасёлкаўскага сельсавету, дэлегат VIII Зьезду Саветаў Петрыкаўскай вобласьці. З дакумэнтаў вядома, што Талаш неаднаразова на працягу некалькіх гадоў зьвяртаўся ў савецкія органы, з патрабаваньнем узнагародзіць сябе ордэнам Чырвонага Сьцяга. Супрацоўнічаў з ЧК, дапамагаючы выкрываць замежных шпіёнаў і шкоднікаў. Нейкі час тэрарызаваў Коласа, патрабуючы частку ганарару за «Дрыгву». У той самы час яшчэ ў 1936 годзе Васіль Талаш не запісаўся ў калгас і жыў адзінаасобнікам[3].
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/88/%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E._%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%B0_%D0%A2%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%88%D0%B0_%2802%29.jpg/220px-%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E._%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%B0_%D0%A2%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%88%D0%B0_%2802%29.jpg)
З пачаткам ВАВ затрыманы немцамі як бальшавік. Аднак, дзед здолеў выкруціцца, спаслаўшыся на тое, што змагаўся з палякамі — ворагамі немцаў. Пазьней сышоў у партызаны. Па іншых зьвестках, знойдзеных у архівах: «В части использования в партизанском движении ряда лиц, указанных в Вашем решении, дед Талаш дал свое согласие участвовать в партизанском отряде — после того, как ему дали гектар покоса, до этого Талаш не соглашался, чувствовал себя обиженным, так как в прошлом его сняли с работы лесника, хотели изъять у него корову»[3].
У студзені 1943 году з вострава Зыслаў, што на Любаншчыне, выпраўлены на самалёце на Вялікую зямлю.
У Маскве наведваў фабрыкі, заводы, дзяржаўныя ўстановы, вайсковыя часьці з агітацыйнымі расказамі пра баявыя справы беларускіх партызан. Жыў у гатэлі «Масква», дзе і сустрэўся зь Якубам Коласам. Гэтая сустрэча был зьнята на кінакамэру.
Напрыканцы 1943 году Талаш вяртаецца ў толькі вызваленную Навабеліцу — ускраек Гомелю. Пасьля ў родную вёску Навасёлкі, дзе і жыў да канца жыцьця. Васіль Талаш пахаваны на петрыкаўскіх гарадзкіх могілках, на магіле ўсталяваны помнік.[4]
Узанагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ордэн Чырвонага сьцяга
Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E._%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%B0_%D0%A2%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%88%D0%B0_%2803%29.jpg/220px-%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E._%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%B0_%D0%A2%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%88%D0%B0_%2803%29.jpg)
- Дзед Талаш стаўся героем аповесьці Якуба Коласа «Дрыгва»
- Кампазытар Анатоль Багатыроў у 1939 стварыў опэру «У пушчах Палесься»
- Помнік Дзеду Талашу ўсталяваны ў Менску
- У вёсцы Навасёлкі ў хаце Талаша цяпер працуе музэй прысьвечаны яго жыцьцю
- У 2011 годзе на падставе аповесьці зьняты 4-сэрыйны фільм «Талаш»[5]
Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раман «Дрыгва»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- У рамане «Дрыгва», дзед Талаш мае імя Рыгор.
- Таксама ў творы зьменены імёны Талашовых сыноў: малодшага Панаса насамрэч звалі Дзьмітрыем, а старэйшага Максіма — Данілам.
- Сапраў��ны Дзед Талаш нарадзіўся ў вёсцы Навасёлкі, а ў рамане названа вёска Вепры.
- Якуб Колас падчас напісаньня «Дрыгвы» ня быў знаёмы з Талашом, а твор пісаў на падставе нататкаў, якія перадаў яму ўдзельнік беларуска-ўкраінскай экспэдыцыі
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ У госці да дзеда Талаша Народная газета, 31.03.2011
- ^ «Я пазнаю тых байцоў…» Мікола ЖЫГОЦКІ
- ^ а б «Дед Талаш согласился участвовать в партизанском отряде только после того, как ему дали гектар покоса» Анастасі Зелянкова, Салідарнасьць
- ^ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. — БЕЛТА. — Мінск: 2009. — С. 277. — 684 с.
- ^ Кінастудыя «Беларусьфільм» і тэлеканал «Беларусь 1» прапануюць прэм’еру.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мікалай Жыгоцкі «Легендарны дзед»
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Музы і свінні»-2. «Кліа, муза Гісторыі» Успаміны літаратараў пра побыт Талаша ў Маскве пад час вайны.