Лімэрык (горад)
Лімэрык | |||||
ірл. Luimneach | |||||
![]() Выгляд на замак караля Джона | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 812 | ||||
Краіна: | Ірляндыя | ||||
Плошча: | 20,79 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 94 192 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4530,64 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 61 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′55.1″ пн. ш. 8°37′25.7″ з. д. / 52.665306° пн. ш. 8.623806° з. д.Каардынаты: 52°39′55.1″ пн. ш. 8°37′25.7″ з. д. / 52.665306° пн. ш. 8.623806° з. д. | ||||
Лімэрык на мапе Ірляндыі ![]() ![]() Лімэрык | |||||
![]() | |||||
http://www.limerickcity.ie/ |
Лімэрык (па-ірляндзку: Luimneach, па-ангельску: Limerick) — горад у Ірляндыі, знаходзіцца на межах графстваў Лімэрык (правінцыя Манстэр) і Клэр. Буйны гандлёвы і адміністрацыйны цэнтар, трэці паводле колькасьці насельніцтва горад у Ірляндыі пасьля Дубліну і Корку. Насельніцтва 57 106 жыхароў (2011), з прадмесьцямі 91 456 жыхароў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя паселішчы на месцы сучаснага Лімэрыку ўзьніклі яшчэ 3 тыс. гадоў таму. У V стагодзьдзі ў гэтым раёне было пабудавана некалькі манастырскіх комплексаў. У IX стагодзьдзі сюды прыйшлі вікінгі, і ў 812 годзе заснавалі калёнію, якая пасьля стала горадам Лімэрык. Дзякуючы свайму выгаднаму стратэгічнаму становішчу на рацэ Шанон, пры Нармандзкіх фэадалах горад квітнеў.
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/St_Johns_Cathedral_Limerick_Ireland.jpg/250px-St_Johns_Cathedral_Limerick_Ireland.jpg)
Пасьля бітвы на рацэ Бойня, рэшткі войска якабітаў атуліліся ў Лімэрыку, які лічыўся непрыступным. Далейшая аблога ўвайшла ў ірляндзкі фальклёр, як гераічная параза, змацаваная ў 1691 годзе ў Лімэрыцкім пагадненьні.
У другой палове XIX стагодзьдзя горад знаходзіцца ў эканамічным крызісе, але ўжо да пачатку XX стагодзьдзя адрадзіўся, стаўшы адным з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Ірляндыі. 9 красавіка 1919 году горад быў абвешчаны ваеннай зонай. Прафсаюзы Лімэрыку абвясьцілі страйк супраць ангельскага мілітарызму. У выніку бастуючыя захапілі ўладу і 15—27 красавіка 1919 году горад быў сталіцай рэспублікі Савецкі Лімэрык.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўным прадпрыемствам у горадзе зьяўлялася фабрыка па вытворчасьці кампутараў кампаніі Dell, якая была зачынена ў 2009 годзе. Таксама ў горадзе разьвіты харчовая і швейная прамысловасьць. Асабліва цэняцца знакамітыя лімэрыцкія карункі.
Мясцовая чыгуначная станцыя была адкрытая 28 жніўня 1858 году, замяніўшы больш раньнюю, якая знаходзілася за паўкілямэтру на ўсход, станцыю, адкрытую 9 траўня 1848 году.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе дзейнічае два саборы: англіканскі Сабор Сьвятой Панны Марыі і каталіцкі Сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Спокан, Вашынгтон, ЗША
- Нью-Брансўік, Нью-Джэрзі, ЗША
- Лімэрык, Пэнсыльванія, ЗША
- Старагард-Гданьскі, Польшча
- Кэмпэр, Францыя
Вершы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад назвы гораду паходзяць лімэрыкі — жартоўныя вершы зь пяці радкоў. Гэта адбылося дзякуючы звычаю прыдумляць і сьпяваць на вечарынках жартоўныя песенкі, прыпевам якіх была фраза «Will you come up to Limerick?» («Ці Вы прыедзеце ў Лімэрык?»)