Рускі Горад (Вільня)
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Vilnia%2C_Ruski_Horad._%D0%92%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%A0%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4_%281672%29.jpg/220px-Vilnia%2C_Ruski_Horad._%D0%92%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%A0%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4_%281672%29.jpg)
Ру́скі Го́рад — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Вільні, у Старым Месьце. Паўночная мяжа мясцовасьці праходзіць Бэрнардынскай вуліцай, заходняя — Замкавай і Вялікай вуліцамі.
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B0_%D0%96%D1%8B%D0%B3%D1%96%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D1%82%D0%B0_%28%D0%A1%D1%96%D0%B3%D1%96%D0%B7%D0%BC%D1%83%D0%BD%D0%B4%D0%B0%29_%D0%B0%D0%B4_27_%D0%B2%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BD%D1%8F_1432_%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%86%D1%96%D1%87%D0%B0%D0%BC_%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC.jpg/220px-%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B0_%D0%96%D1%8B%D0%B3%D1%96%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D1%82%D0%B0_%28%D0%A1%D1%96%D0%B3%D1%96%D0%B7%D0%BC%D1%83%D0%BD%D0%B4%D0%B0%29_%D0%B0%D0%B4_27_%D0%B2%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BD%D1%8F_1432_%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%86%D1%96%D1%87%D0%B0%D0%BC_%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC.jpg)
Назву Рускага Гораду зьвязваюць з гістарычнымі русінамі. Ад яе ўтварылася назва Рускай вуліцы.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рускі Горад (лац. Civitas Ruthenica) у Вільні ўпершыню ўпамінаецца ў 1383 годзе як частка пасаду на ўсход ад пазьнейшых Замкавай і Вялікай вуліцаў.
Доўгі час Віленская меская рада складалася з 12 бурмістраў і 24 райцаў, якія традыцыйна пораўну падзяляліся на «лавіцу рускую» і «лавіцу рымскую» (то бок праваслаўных, па Берасьцейскай уніі таксама званых грэка-каталікамі, і рыма-каталікоў). Захавалася грамата вялікага князя Жыгімонта I ад 27 верасьня 1432 году месьцічам Віленскім[1]:
![]() |
В. князь літоўскі Жыгімонт, жадаючы «месту сваяму Вільні быцьцё лепшае ўчыніці, даруе Віленскім месьцічам веры рымскае і рускім, што суць рускае веры, і ўсяму паспольству места Віленскага нямецкае права | ![]() |
Да канца XVIII ст. Рускі Горад быў юрыдыкай праваслаўных (уніяцкіх) мітрапалітаў (Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія)[2].
У 2005 годзе на ўскраіне Рускага Гораду летувіскія археолягі знайшлі хрысьціянскія могілкі, якія датуюцца другой паловай ХІІІ — першай паловай ХІV стагодзьдзя (яшчэ да Крэўскай уніі). Гісторык Алег Дзярновіч зьвяртае ўвагу на тое, што гэтыя могілкі даволі масавыя і існавалі доўгі час: пахаваньні там маюць некалькі пластоў — адно над другім. Ёсьць падставы меркаваць, што гэта пахаваньні людзей усходнехрысьціянскай традыцыі. Адпаведна, усходнехрысьціянскае насельніцтва было ў Вільні ад самых пачаткаў існаваньня гэтага месца як гораду, як паселішча раньнегарадзкога тыпу[3].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Рускія» (праваслаўныя і грэцка-каталіцкія) цэрквы Вільні
-
Прачысьценская, 1809 г.
-
Прачысьценская ў XVII ст. (перамалёўка расейскага мастака І. Трутнева, 1870 г.)
-
Пятніцкая, 1807 г.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Сборник палеографических снимков с древних грамот и актов, хранящихся в Виленском центральном архиве и Виленской публичной библиотеке 1432—1548 гг. — Вильна, 1884.
- ^ Пазднякоў В. Вільня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 441.
- ^ Сяргей Абламейка, Хто і чаму разьбеларушвае спадчыну Вільні. Алег Дзярновіч пра беларускіх «ліцьвіноў» і ўкраінска-літоўскі хаўрус, Радыё Свабода, 24 кастрычніка 2019 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4