Барда (Азербайджан)
Appearance
| ||||||||||||||
Барда (азерб.: Bərdə) — горад, цэнтр Бардзінскага раёна Азербайджана. Насельніцтва горада ў 1969 годзе складала 19,3 тысячы чалавек, у 2006 годзе — 37,9 тысяч. Горад размешчаны на Карабахскай раўніне за 260 км ад Баку, на рацэ Тэртэр. За некалькі кіламетраў ад горада знаходзіцца лінія спынення агню паміж Азербайджанам і непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/Barda_TowerMausoleum_004_6789.jpg/250px-Barda_TowerMausoleum_004_6789.jpg)
![](https://cdn.statically.io/img/upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/B%C9%99rd%C9%99_%C4%B0mamzad%C9%99.jpg/250px-B%C9%99rd%C9%99_%C4%B0mamzad%C9%99.jpg)
Нягледзячы на частыя землятрусы, у Бардзе захаваўся шэраг сярэднявечных архітэктурных збудаванняў:
- Вежавы маўзалей Ахмеда Зочайбаны 1322 года з двума багата дэкараваныммі парталамі і ўзорным абліцоўваннем з простай і паліванай цэглы;
- Рэшткі другога маўзалея XIV стагоддзя (так званы Ахсадан-Баба). Размешчаны непадалёк ад вежавага маўзалея;
- Маўзалей-мячэць Імамзадэ з чатырма мінарэтамі, XVII — XIX стст.;
- Мячэць Угурбейлі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барда (Азербайджан)